Калектыў газеты «Мінская праўда» пасадзіў сваё імянное дрэва на Алеі працы

Алея закладзена на тэрыторыі сквера Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску. Акцыя прымеркавана да 115-годдзя прафсаюзнага руху і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Усяго на алеі пасадзілі 30 чырвоных дубоў. У будучым тут яшчэ з’явяцца туі, будуць устаноўлены камень і памятная таблічка.

Чаму пасадзілі менавіта дубы? Гэтае дрэва – сімвал мужнасці, стойкасці, жыццёвай сілы. Спадзяёмся, дрэўца ад «Мінскай праўды» прыжывецца, будзе мацнець і з часам стане магутным волатам!

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий