Спякотны красавік

Больш за 50 разоў выратавальнікі цэнтральнага рэгіёна выязджалі за мінулыя выхадныя на пажары ў прыродных экасістэмах. Найбольш частая прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Супрацоўнікі МНС чарговы раз нагадваюць аб правілах бяспекі.

Як расказала карэспандэнту «МП» афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч, з прыходам цёплага, сухога і ветранага надвор’я сітуацыя з пажарамі ў экасістэмах традыцыйна пагаршаецца.

– Сельскія жыхары і дачнікі, рыхтуючыся да новага сезона, пачынаюць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, часцяком грэбуючы элементарнымі правіламі бяспекі. Гэтаксама гаворка ідзе пра мэтанакіраванае выпальванне леташняга сухастою. Каб пазбегнуць трагедыі, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:

  • Ні ў якім разе не выпальвайце ​​траву. Гэта шкодна для раслін і жывёлін, небяспечна і для чалавека.
  • Калі вы заўважылі пажар – не праходзьце міма. Невялікае вогнішча можна патушыць самастойна з дапамогай пяску і іншых падручных інструментаў.
  • Патушыўшы пажар, пераканайцеся, што агонь не разгарыцца зноў.
  • Калі вы зразумелі, што самастойна пагасіць полымя не ўдасца, неадкладна паведаміце па нумарах 101 або 112.

Што варта ведаць, перад тым як распаліць вогнішча на свежым паветры?

  • Прымайце меры па нераспаўсюджванню гарэння за межы пляцоўкі: абкапайце яе, выдаліце гаручыя матэрыялы.
  • Пастаянна кантралюйце працэс гарэння і забяспечце наяўнасць сродкаў тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка).
  • Раскладвайце вогнішча на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў, 20 – ад лясных масіваў і 30 метраў – ад сціртаў сена і саломы.
  • Размяшчайце спецыяльныя прыстасаванні для гатавання ежы (мангалы) на адлегласці не менш за чатыры метры ад будынкаў.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий