«Белазаўскі акорд» у Жодзіна і таямніцы Радзівілаў у Нясвіжы. Афіша Міншчыны

Наведаць конкурс маладых выканаўцаў пры Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне і пастаноўку па п’есе Ясміны Рэза ў Маладзечне. Што яшчэ паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Міншчыне.

Жодзіна

Штогадовы рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд» адбудзецца ў Жодзіне 26–27 кастрычніка. Мяркуецца, што творчае спаборніцтва, у фінал якога выйшлі 16 канкурсантаў, пройдзе ў два этапы — конкурсны дзень і гала-канцэрт з цырымоніяй узнагароджвання.

Паводле ўмоў конкурсу, якi прапагандуе нацыянальнае мастацтва, удзельнікі будуць выконваць песні на беларускай мове. Улічваецца ўсё: ад вакальных даных да ўмення сябе падаць.

«Белазаўскі акорд» дапамог раскрыцца, адчуць подых вялікай сцэны многім выканаўцам. Вось і зараз да яго актыўна рыхтуюцца і арганізатары, і артысты. А ўжо напрыканцы месяца можна будзе пабачыць, чым на гэты раз здзівяць гледачоў і журы маладыя таленты з Мінска, Гомеля, Барысава, Жодзіна і іншых гарадоў.

Нясвіжскі раён

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае жыхароў раёна і вобласці на квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў», які адбудзецца 2 лістапада ў 15 гадзін 30 хвілін.

Незвычайныя прыгоды будуць чакаць вас амаль ва ўсіх пакоях велізарнага палаца, а таксама недаступных дагэтуль для турыстаў месцах. Можна будзе нават спусціцца ў падзямелле і зазірнуць за зачыненыя дзверы шматлікіх яго памяшканняў, акунуцца ў атмасферу старажытнасці і знайсці адказы на асобныя пытанні квэсту.

Марына Сліж

Фота: Святлана Курэйчык, Марына Валах, kupalauski.by

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий