Блізняты тыдзень можа быць вельмі паспяховым, а Львоў чакае лёсавызначальная сустрэча

Гараскоп на 18–24 лістапада

Авен. У дыялогах з калегамі не нагаварыце лішняга – лепей увогуле памаўчаць. Магчыма, нехта хоча заняць вашую пасаду і рыхтуе вялікую “падставу”. У канцы тыдня вадзіцелям варта быць максімальна ўважлівымі на дарогах. Нават нязначныя парушэнні правілаў дарожнага руху здольныя прывесці да штрафаў. У выхадныя можна адпраўляцца за пакупкамі.

Цялец. Зоркі настойліва раяць вам не дзейнічаць па прынцыпу “авось абыдзецца”. Абавязкова пралічвайце кожны свой крок, узважвайце кожнае слова. У асабістым жыцці невялікі застой – пакуль наўрад ці ўдасца пачаць доўгачаканы раман, памірыцца з партнёрам па шлюбу або пачуць “так” у адказ на прапанову рукі і сэрца.

Блізняты. Тыдзень можа быць вельмі паспяховым – пры ўмове, што вы не будзеце рвацца ў шэрагі першых. Рабіце ўсё ў сваім тэмпе і па свайму сцэнарыю. Не старайцеся скокнуць вышэй галавы, каб даказаць сваю перавагу над астатнімі. У нядзелю пажадана ні з кім не сварыцца, асабліва з родзічамі.

Рак. На працы магчымы канфлікты з калегамі, непрыемныя размовы з начальствам. Усё можа пайсці не так, як вы разлічвалі, аднак занадта перажываць не трэба. Замест таго, каб упадаць у роспач, зрабіце перадышку і вазьміце некалькі адгулаў: адпачынак вам неабходны. Тыдзень можа прынесці сюрпрыз у выглядзе, напрыклад, нечаканай сустрэчы з тым, пра каго вы і думаць забыліся.

Леў. Наспяваюць перамены ў асабістым жыцці. Праўда, задаволяць яны не ўсіх. Зоркі прадказваюць спатканне з чалавекам, які цалкам завалодае вашым сэрцам. Калі вы звязаны шлюбам, утрымлівайце сябе ад спакусы здрады, бо, калі праўда раскрыецца, у вас будуць вялікія праблемы. Але ж калі вы адзінокія, то гэтая сустрэча можа стаць пачаткам прыгожага рамана.

Дзева. Сур’ёзныя і складаныя праекты лепей адкласці на наступны тыдзень. Увогуле зараз вам трэба больш адпачываць – апошнім часам вы працуеце на мяжы сваіх фізічных і псіхалагічных здольнасцей. Зоркі раяць рыхтавацца да складанай размовы з кімсьці з членаў сям’і. Мажлівая прапанова ў суботу дасць шанс папоўніць фінансавыя рэсурсы.

Шалі. Дэвіз наступнай сямідзёнкі – “Памаленьку далей зойдзеш”. Не варта зараз  мяняць працу, спрабаваць знайсці новае каханне. Цаніце тое, што ў вас ужо ёсць. Калі на канец восені запланавана працяглая паездка – яе лепш адкласці. Не трэба прызначаць на бягучы перыяд і пераезд на іншае месца жыхарства. З чацвярга могуць узнікнуць матэрыяльныя цяжкасці.

Скарпіён. Надышоў час узяць паўзу і расслабіцца! Калі ж справы і абавязкі не адпускаюць вас на адпачынак, паспрабуйце хаця б паменшыць нагрузку. Наспявае канфлікт з чалавекам, якога вы дагэтуль лічылі сваім сябрам. Гэты так званы сябра прывык “заграбаць жар вашымі рукамі” – не сароймейцеся сказаць яму катэгарычнае “хопіць“ і спыніць далейшыя спробы выкарыстоўваць вас у асабістых мэтах.

Стралец. Тыдзень не самы лёгкі і спакойны. Пасля заўважных кадравых перастановак ваш аклад будзе значна зрэзаны ці новае кіраўніцтва вырашыць пазбавіць вас прэміі. Паспрабуйце пагаварыць з начальствам – магчыма, гэта дасць нейкі вынік. Субота і нядзеля – добры час для пачатку падарожжаў. Атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. На асабістым фронце перамен не чакаецца.

Казярог. Вам прыйдзецца рабіць мноства спраў: праводзіць адразу некалькі адказных сустрэч, пераконваць кагосьці ў сваёй праваце, трываць капрызы з боку сямейнікаў… Гэты спіс можна працягваць бясконца. Зоркі даюць вам падказку, як адолець пералічанае. Па-першае, не трэба ўсё цягнуць на сабе. Па-другое, вучыцеся даваць цвёрдую адмову на староннія просьбы.

Вадалей. Праблемы літаральна слядкуюць за вамі, але гэта не нагода апускаць рукі. Тым больш не варта перакладаць свае непрыемнасці на іншых. Праявіўшы сабранасць і цярпенне, зможаце самастойна з усімі разабрацца. У нядзелю могуць быць стрэсавыя сітуацыі – трымайце эмоцыі пад кантролем.

Рыбы. Спрыяльны час для павышэння па службовай лесвіцы альбо пошуку больш прыбытковай працы. Не навязвайце блізкім свае думкі і меркаванні – гэта можа прывесці да канфліктнай сітуацыі. У пятніцу не адмаўляйцеся ад прапановы правесці час з сябрамі. Магчыма, вы сустрэнеце чалавека, які назаўжды “прапішацца” ў вашым сэрцы.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий