Хто прадставіць Міншчыну ў Савеце Рэспублікі?

У выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ад Мінскай вобласці прымуць удзел каля 650 дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Абранне будзе праходзіць шляхам тайнага галасавання. Пасяджэнне адбудзецца ў Маладзечне заўтра.

Кандыдатамі ад Міншчыны зарэгістраваны восем чалавек. Столькі месцаў прадугледжана ў верхняй палаце парламента ад кожнай вобласці і горада Мінска, яшчэ восем членаў прызначае Прэзідэнт.
– У галасаванні прымуць удзел усе саставы раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. Чакаем, што збярэцца ўвесь дэпутацкі корпус, каля 650 чалавек. На мерапрыемства запрошаны члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі аблвыканкама, органаў рэспубліканскага кіравання, ганаровыя грамадзяне Міншчыны, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, – паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Піскіжаў.

Кожны прэтэндэнт раскажа сваю праграму будучай дзейнасцi. Затым удзельнікі пасяджэння зададуць яму пытанні. Усе ахвотныя маюць права выказваць сваё меркаванне, агітаваць за ці супраць вылучанай кандыдатуры.

Уладзімір Піскіжаў адзначыў:
– Падобныя значныя мерапрыемствы па традыцыі ўрачыста прахо­дзяць менавіта ў Маладзечне – горад ужо стаў культурным цэнтрам Мінскай вобласці. Паколькі гэтая падзея супадае з дзяржаўным святам, дык і атмасфера будзе адпаведная. У Палацы культуры разгорнецца выстава на гістарычную тэматыку. Запланавана канцэртная праграма.
На пасяджэнні 12 лістапада Цэнтрвыбаркам Беларусі падвядзе вынікі выбараў у верхнюю палату парламента.

Ад Мінскай вобласці зарэгістраваны наступныя кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі:

  • генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты;
  • дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя
  • М. М. Аляксандрава»
  • Алег Суконка;
  • дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч;
  • начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла;
  • старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Алена Зяблікава;
  • дырэктар сярэдняй школы №14 горада Маладзечна Каліна Капуцкая;
  • генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў;
  • старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Наталля ІЛЬІЧОВА

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий