Казярог варта сканцэнтравацца на важных задачах

Гараскоп на 25 лістапада — 1 снежня

Авен
Давярай, але правярай – дайце сабе такую ўстаноўку на наступны тыдзень. Зараз вы здольныя дасягнуць любых вяршынь пры ўмове, што пачняце крытычна ставіцца да сабе і яшчэ больш крытычна – да іншых. У адваротным выпадку вас будзе лёгка ўвесці ў зман.

Цялец
Не паддавайцеся на спакусу і правакацыі. Перадусім акрэсліце лінію паводзін і прытрымлівайцеся яе, чаго б гэта ні каштавала. Не спрачайцеся з калегамі, не ўмешвайцеся ў іх канфлікты паміж сабой. Наогул непажадана ўнікаць ва ўсё, што вас не тычыцца. Будзьце гатовы расстацца з вялікай сумай грошай.

Блізняты
Зоркі раяць знізіць нагрузку на рабоце і выконваць толькі тое, што ў дадзены момант вам насамрэч пад сілу і цікава. Не абяцайце начальству болей, чым здольныя зрабіць. Адзінокім прадстаўнікам знака пашчасціць сустрэць цікавага чалавека, з якім завяжуцца яркія і доўгія адносіны.

Рак
Не скупіцеся на пачуцці, ласку і пяшчоту ў адносінах да любімага чалавека. Паверце: усё гэта вернецца вам прыемнымі сюрпрызамі, любоўнымі прызнаннямі, падарункамі. Сур’ёзныя і неадкладныя справы паспрабуйце завяршыць да чацвярга, інакш давядзецца займацца імі на выхадных. У суботу нагадаюць пра сябе старыя сябры.

Леў
Не трэба разлічваць на калег: абапірайцеся толькі на свае сілы і магчымасці, каб затым не застацца ля разбітага карыта з-за падставы з боку подлых людзей. Не спрабуйце ўсім і кожнаму дака­заць, што маеце рацыю, заставайцеся ў цяні – час вас рассу­дзіць. Добрыя навіны для адзінокіх Ільвоў: зоркі спрыяюць знаёмствам у інтэрнэце.

Дзева
Не трэба змагацца за лідарства ў калектыве, вас і так лічаць аўтарытэтам, да вашых меркаванняў прыслухоўваюцца. Звярніце ўвагу на здароўе, інакш могуць узнікнуць праблемы. Будзе карысным уключыць у свой рацыён вітамінны комплекс, а таксама свежыя гародніну і садавіну.

Шалі
Наперадзе няпросты тыдзень, сабралася нямала спраў, зоркі раяць выканаць іх адразу, не адкладваючы надоўга. У пачатку сямідзёнкі не паддавайцеся на правакацыі калег: не выключана, што яны хочуць выкарыстаць вас ва ўласных мэтах, уцягнуць у канфліктную сітуацыю. Хтосьці з блізкіх сяброў расчаруе вас сваімі паводзінамі.

Скарпіён
Старайцеся падыхо­дзіць з адказнасцю да сваіх рашэнняў і ўчынкаў. Усё, што вы скажаце або зробіце ў гэты перыяд, прадвызначыць вашу найбліжэйшую будучыню. Калі плануеце пераходзіць на новае месца працы, не прымайце канчатковае рашэнне ў чацвер, інакш страціце ранейшую працу, а лепшую так і не знойдзеце.

Стралец
Менш мітусні і беспадстаўных перажыванняў – плывіце па цячэнні, ні за што не хвалюйцеся. На рабоце праблем не прадбачыцца: начальства вас шануе і ўлічвае ўсе вашы пажаданні. Адзінае, вам варта набрацца цярплівасці і праяўляць вытрымку. Ідэальны перыяд для шлюбаў.

Казярог
Варта сканцэнтравацца на важных задачах, нават калі яны падаюцца вам руціннымі. Зоркі раяць аператыўна заняцца сур’ёзнай працай, інакш неўзабаве давядзецца сутыкнуцца з праблемамі. У чацвер будзьце асабліва ўважлівымі: рызыкуеце страціць важную паперу або дакумент. Буйныя пакупкі адкладзіце да наступнага тыдня.

Вадалей
Не бойцеся нешта кардынальна змяніць у жыцці! Не задаволеныя сваім службовым становішчам? Тады шукайце магчымасць уладкавацца на новае месца. Любімы чалавек не шануе вас? Хопіць ужо трываць такія паводзіны: магчыма, побач ёсць хтосьці, хто варты быць з вамі ра­зам. Пазбягайце людзей, у кампаніі якіх адчуваеце сябе некамфортна.

Рыбы
Не абяцайце блізкаму чалавеку, што вырашыце ўсе яго праблемы і прыбяжыце на першы кліч. Сітуацыя можа рэзка змяніцца, і ў вас не будзе магчымасці і часу бегаць і выконваць нечыя просьбы. Не дапускайце разрастання сварак і канфліктаў у сям’і, і наогул будзьце больш памяркоўнымі.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий