Якім будзе для ўсіх знакаў задыяка год Белага Металічнага Пацука

У 2020 годзе стартуе новы, 12-гадовы, цыкл, і пачынае яго год Белага Металічнага Пацука. Ад яго шмат у чым будзе залежаць характар наступных 11 год. Галоўнае, пра што трэба памятаць, – Пацук любіць людзей актыўных і дзейных. Дэвіз новага года: «Вочы баяцца, а рукі робяць». А вось чаго зорная гаспадыня дакладна не пацерпіць, дык гэта падману. Засталося даведацца, што менавіта хвастатая заступніца падрыхтавала для кожнага знака задыяка.

Авен

2020 год абяцае быць максімальна актыўным у дзелавой сферы. Магчымы змена працы, атрыманне больш высокай пасады. Свабодных прадстаўнікоў знака чакае нядоўгі, але прыгожы раман без наступстваў. А вось сямейныя пары Пацук вырашыў праверыць на трываласць. Раптоўная прага свабоды і прыгод можа разбурыць нават самы моцны шлюб. У фінансавых справах вас чакае поспех.

Цялец

Самым лёгкім перыядам года стане час з лютага па май. На працы ўсё будзе ісці па плану, ды і ў сардэчных справах праблем не ўзнікне. А вось вясной раптоўнае каханне можа збіць вас з панталыку. Не губляйце пільнасці: гэта не той выпадак, калі каханне з першага погляду і на ўсё жыццё. У пачатку снежня можаце дазволіць сабе адпачынак у экзатычнай краіне.

Блізняты

Калі разбагацець – ваша галоўная мэта на гэты год, дык мяняць працу катэгарычна забараняецца. На новым месцы вам не стануць плаціць абяцаную зарплату, і ў выніку давядзецца ледзьве зводзіць канцы з канцамі. Летам да вас прыйдзе рамантычнае каханне: падчас падарожжа вы абавязкова сустрэнеце сваю другую палавінку. Сачыце за здароўем, асабліва ўвосень.

Рак

Заступніца года не раіць вам звальняцца або шукаць новую працу як мінімум да ліпеня. Яшчэ раз абдумайце прычыны, з-за якіх вы вырашылі змяніць работу. Магчыма, усё не так дрэнна, як вам здаецца. Калі ж прычына важкая, актывізуйце пошукі з верасня. Старайцеся не даваць грошы ў доўг. Сямейныя прадстаўнікі знака сутыкнуцца з моцнай спакусай. Калі каханы чалавек для вас нешта значыць, не паддавайцеся мімалётным эмоцыям.

Леў

Вы, відавочна, адзін з любімчыкаў Белага Пацука! Калі вы адзінокія, гаспадар года дапаможа знайсці родную душу. Смела вядзіце вашу пасію ў ЗАГС – шлюб абяцае быць доўгім і моцным. На вялікія заробкі не разлічвайце: такіх магчымасцей не прадбачыцца. Адпачынак лепш узяць у канцы лета або ў пачатку восені.

Дзева

Будзьце гатовы да сур’ёзных канфліктаў на службе. Ні ў якім разе не абвастрайце абстаноўку – Беламу Пацуку гэта не спадабаецца. Калі здолееце стрымаць негатыўныя эмоцыі, толькі выйграеце. Новы год дасць магчымасць знайсці сапраўднае каханне. Парадуюць фінансы: будуць з’яўляцца новыя крыніцы даходаў. Паспрабуйце скарыстаць іх разумна, паколькі ў сярэдзіне года, хутчэй за ўсё, давядзецца сутыкнуцца з нечаканымі буйнымі выдаткамі.

Шалі

Адразу ў студзені з’явяцца выдатныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу: чым бы вы ні займаліся, старайцеся максімальна праявіць сябе. Займіцеся тым, на што даўно не хапала смеласці. Вясна прынясе вялікія перамены ў каханні. Сямейным Шалям давядзецца рабіць няпросты выбар: магчыма, у вашых адносінах з’явіцца нехта трэці. У гэтай сітуацыі слухайце толькі сваё сэрца. Вялікага багацця ў 2020 годзе чакаць не варта.

Скарпіён

Давядзецца зменшыць актыўнасць на працоўным месцы, калі марыце аб павышэнні. Тыя, хто прывык да лёгкіх грошай, мусяць перагледзець свае жыццёвыя прынцыпы: такіх спосабаў заробку заступніца года катэгарычна не прымае. Так што варыянтаў у вас не шмат: або сумленна адпрацоўваць сваю зарплату, або сядзець без грошай. На працягу года будзе шмат кароткіх падарожжаў. Скарыстайцеся гэтая магчымасцю, каб адпачыць і аднавіць сілы.

Стралец

Максімальную сабранасць і прадпрымальнасць трэба праявіць у пачатку года. Прадэманструйце начальству свае найлепшыя рысы, і павышэнне не прымусіць сябе чакаць. На пачатак мая можна запланаваць далёкае падарожжа: Пацук абяцае цішыню і спакой, нават ізаляцыю. У асабістым жыцці ніякіх глабальных перамен: тыя Стральцы, якія ўжо маюць пару, хутчэй за ўсё, застануцца ў адносінах, свабодныя ж прадстаўнікі знака наўрад ці завядуць новыя.

Казярог

У прафесійнай сферы з самага пачатку года ўсё будзе больш чым выдатна. Не выключаны кар’ерны рост, а таксама значная прыбаўка да зарплаты. Калі ж вы планавалі змяніць працу, Пацук раіць пакінуць гэтую задуму на лета. Вясна і восень не самыя спрыяльныя для пошуку новай пасады. На чэрвень можна запланаваць адпачынак – вы яго заслужылі. Свабодным прадстаўнікам знака не рэкамендуецца заводзіць раманы да ліпеня: дамагчыся ўзаемаразумення і душэўнасці ў адносінах не атрымаецца.

Вадалей

Першая палова года будзе звязана з вялікімі цяжкасцямі на службе. Рознагалоссі ўзнікнуць не толькі з калегамі, але і з кіраўніцтвам. Калі кампрамісу не ўдасца дасягнуць, наступствы будуць самымі сур’ёзнымі. Усю сваю шчодрасць Пацук пакажа вам у канцы года. Вас чакаюць удалыя ўкладанні і прыемныя набыткі. Можаце разлічваць на павышэнне ці нават на новую, больш прэстыжную працу.

Рыбы

З лютага па ліпень нельга гультайнічаць. Вам даюцца велізарныя шанцы, упусціць якія было б злачынствам. Тут і кар’ерны рост, і магчымасць заключэння выгадных здзелак, і фінансавы прыбытак. А вось звальняцца да пачатку восені катэгарычна не варта. Лета лепш правесці ў раз’ездах. А ўвогуле, у першай палове года варта зарабляць грошы, а ў другой – укладваць іх у перспектыўныя праекты. Магчымасцей будзе дастаткова.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий