Львы зоркі прадракаюць вам кординальные змены ў жыцці, а Блізнятам паберагчы здароўе

Гараскоп на 9–15 снежня

Авен. Першая палова тыдня пройдзе ў павольным рэжыме, а потым пачнецца аўрал. Спадзявацца на падтрымку калег і сяброў дарэмна: выратаваць вас можа толькі ўменне аказвацца ў патрэбным месцы ў патрэбны час. Не кідайцеся фразамі тыпу: «Ўсё надакучыла, звальняюся». Памятайце, што гэтым вы нікога не напалохаеце. Вам могуць хутка падабраць замену.

Цялец. Не звяртайце ўвагу на зайздросных людзей. Настаў час рэалізоўваць амбіцыйныя планы, якія прынясуць вам новую высокую пасаду і матэрыяльную стабільнасць. На гэтым тыдні можна мяняць імідж, прычым кардынальна. Людзей сустракаюць па адзенні – не забывайцеся пра гэта. Знешнія змены пойдуць вам на карысць, вы адчуеце сябе больш упэўнена.

Блізняты. Зоркі папярэджваюць аб праблемах са здароўем. Адаб’ецца на самаадчуванні хранічная стомленасць, недахоп сну. Паспрабуйце працаваць не ў поўную сілу і знайсці час для сям’і, а не толькі для працы. На выхадных прадбачыцца сустрэча з непрыемным чалавекам. Можа, нават прыйдзецца абмяркоўваць буйныя выдаткі.

Рак. На гэтым тыдні вам могуць прапанаваць новую цікавую працу. Добра падумайце, перш чым прымаць канчатковае рашэнне. Самы час для рэалізацыі творчых праектаў, разлічаных на працяглы тэрмін. І яшчэ адна навіна: вас чакае пачатак прыгожага рамана. А тых, хто пасварыўся з партнёрам, – абавязковае прымірэнне. Не адхіляйце запрашэнні ў паездкі і на таварыскія сустрэчы на выходных.

Леў. Вам зоркі прарочаць кардынальныя змены ў асабістым або прафесійным жыцці. Магчыма, выпадзе шанц змяніць працу або на вашым безыменным пальцы з’явіцца доўгачаканы пярсцёнак. У канцы сямідзёнкі ў госці могуць наведацца сваякі: будзьце гатовы да звязаных з гэтым клопатаў.

Дзева. Абавязкаў будзе менш, а магчымасцей для сустрэч з цікавымі людзьмі з’явіцца больш. У пачатку тыдня можна купляць у крэдыт бытавую тэхніку і электроніку. Тады вам пашанцуе набыць якасную і карысную ў гаспадарцы рэч па нізкай цане. У пятніцу зоркі раяць вадзіцелям асабліва асцярожна і ўважліва паводзіць сябе на дарогах.

Шалі. Цярплівасць і праца, а таксама поўная абыякавасць у адносінах да крытыкі дазволяць захаваць здароўе і самапавагу. У пачатку тыдня варта прадэманстраваць начальству ўменне хутка выконваць даручэнні. Калі на гэты перыяд у вас запланаваны адпачынак, не сядзіце дома. Звярніцеся ў турыстычнае агенцтва і разглядзіце прапановы зімовага адпачынку ў трапічных краінах.

Скарпіён. Не бярыце на сябе занадта шмат адказнасці. Самаўдасканаленне – гэта, канешне, добра, але трэба мець пачуццё меры і ўмець своечасова спыніцца. У асабістым жыцці адзінокіх Скарпіёнаў наспяваюць змены: адной усмешкай вы здольны скарыць нават самае цвёрдае сэрца. Гэта ваш шанц звярнуць на сябе ўвагу чалавека, які ўжо даўно вам неабыякавы.

Стралец. Наперадзе прадуктыўны тыдзень. Будзе час і магчымасць вырашыць рабочыя праблемы, аформіць важныя дакументы, прадумаць планы на Новы год. Поспех чакае тых, хто адважыцца на глабальныя змены ў асабістым жыцці. Смела прызнавайцеся аб’екту сімпатыі ў пачуццях. У выхадныя за руль лепш не садзіцца: верагодны ДТЗ.

Казярог. На працы ўсё будзе ісці па плане. Галоўнае – спраўна выконвайце ўсе даручэнні начальніка, адмаўляючыся ад асабістых наватарскіх ідэй. Празмерная ініцыятыўнасць толькі пашкодзіць. Казярогам, якія планавалі адкрыць уласную справу, трэба паспяшацца: перыяд для пачынанняў вельмі ўдалы.

Вадалей. Хтосьці будзе паводзіць сябе не так, як вы спадзяваліся: з-за гэтага прыйдзецца аператыўна мяняць планы. Калі вам абяцалі пазычыць буйную суму грошай, вас чакае расчараванне:на гэта не разлічвайце. На ўсялякі выпадак падрыхтуйце запасны варыянт. Сямейных Вадалеяў зоркі заклікаюць не паддавацца спакусе і не губляць галаву з-за чалавека, з якім вы нядаўна пазнаёміліся.

Рыбы. Магчыма сітуацыя, пасля якой адчуеце расчараванне ў людзях, што лічылі сваімі сябрамі. Супакоіцца дапаможа падрыхтоўка да Новага года. Адносіны з начальствам могуць скласціся даволі складаныя: перад вамі паставяць цяжкавыканальную задачу, а слухаць тлумачэнні кіраўніцтва не захоча. Суботу-нядзелю правядзіце дома.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий