Шлях да Калядаў…

Хрысціяне пачалі рыхтавацца да Раства Хрыстова. Праваслаўныя — постам (з 28 лістапада да 6 студзеня), каталікі —  адвентам (з 1 да 22 снежня).

Сорак дзён барацьбы са шкоднымі звычкамі

Пост перад Калядамі, ці, як яго яшчэ называюць праваслаўныя, Піліпаў пост, заўсёды выпадае на адны і тыя ж дні і з’яўляецца галоўнай часткай падрыхтоўкі да самага цёплага і пяшчотнага свята зімы — нараджэння Іісуса Хрыста, якое адбылося больш за дзве тысячы год у Віфлееме.

Многія праваслаўныя свету адзначаюць Раство 7 студзеня. Гэта вернікі Іерусалімскай, Рускай (у тым ліку Беларускай), Грузінскай, Эфіёпскай, Сербскай, Польскай праваслаўных цэркваў, адной з найстарэйшых цэркваў — Копцкай, а таксама грэкакаталікі (у межах Украіны) і стараверы.

Канстанцінопальская, Эладская, Балгарская і некаторыя аўтакефальныя цэрквы святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня, разам з каталікамі і пратэстантамі.

Пост перад Калядамі не такі строгі, як, напрыклад, Вялікі ці Успенскі, але ён не менш значны ў праваслаўнай традыцыі і гэтак жа дапамагае чалавеку на шляху да спасціжэння ісціны.

— Я параіў бы прысвяціць сорак дзён зімовага посту барацьбе са шкоднымі звычкамі, — кажа настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Старое Сяло Мінскага раёна протаіерэй Павел Ківовіч. — Пачніце з малога — устрымайцеся ад якой-небудзь страсці. Напрыклад, не асуджайце і не лянуйцеся. Паспрабуйце за час посту з Божай дапамогай перамагчы грэх, які найбольш перашкаджае вам. Варта было б адмовіцца ад пустых размоў і прагляду кепскіх фільмаў, непатрэбных сустрэч. Лепш у гэты час скіраваць позірк унутр сябе, навесці, нарэшце, там парадак. Звярніце ўвагу на блізкіх, наведайце бацькоў, варта больш часу праводзіць з сям’ёй, дзецьмі, дапамагаць маламаёмным. Многія святыя казалі: цела ў меншай ступені патрабуе выпраўлення, а вось душа… Яе трэба выпраўляць, лячыць. Таму шэсць зімовых тыдняў правядзіце ў хатняй і храмавай малітве, часцей спавядайцеся і прычашчайцеся.

Святары ўсіх хрысціянскіх канфесій раяць сваёй пастве на шляху да Калядаў адмовіцца ад шумных забаў і аддаць перавагу размове з Богам — праз малітвы і чытанне духоўнай літаратуры; раяць узгадаць пра жыццё вечнае…

Чатыры нядзелі  чакання

Каталікі на пачатку зімы ўзгадваюць першы прыход Хрыста і слухаюць у касцёлах заклікі да радаснага чакання другога прыходу. У вернікаў гэтай канфесіі няма абавязковага посту, але ёсць перыяд адвенту, з якога пачынаецца царкоўны год.

— Так, у нас, згодна з царкоўным прадпісаннем, абавязковага посту няма, — пацвярджае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архіепіскапіі Рымска-каталіцкай царквы Аляксандр Яшэўскі. — Тым не менш, каб духоўна падрыхтавацца да сустрэчы Госпада, мы можам браць на сябе пэўныя абавязкі індывідуальнага характару. Устрыманне і пост могуць быць выбраны вернікамі самастойна.

Адвент складаецца з чатырох нядзель. Сёлета яны выпадаюць на 1, 8, 15 і 22 снежня.

— Адвент нагадвае нам, што ўсё наша жыццё — гэта чаканне, — дадае біскуп Аляксандр. — Мы заўсёды да нечага імкнёмся. Чалавек, які ў жыцці нічога не чакае, — няшчасны. Наша жыццё становіцца цудоўным, калі мы чакаем, чакаем Некага, чакаем прыходу Хрыста…

У каталікоў перыяд адвенту багаты на сімвалы. Напрыклад, круглы вянок сімвалізуе адзінства сям’і: мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей, адзінства прыхода. Чатыры свечкі на вянку — чатыры нядзелі адвенту.

Яслі падкрэсліваюць, што Хрыстос нарадзіўся ў беднасці. У час адвенту фігуркі Хрыста там няма, яна кладзецца ў яслі непасрэдна на свята.

У праваслаўных крыху іншыя сімвалы і акцэнты. Напрыклад, калядны вяртэп. За некалькі дзён да свята яго выстаўляць і з асаблівай любоўю ўпрыгожваюць у манастырах, храмах, кватэрах, а яшчэ, і ў апошні час даволі часта, — у навучальных установах, бальніцах… Акрамя ясляў з Немаўляткам Хрыстом, там ёсць фігуркі Багародзіцы, Іосіфа, пастухоў, авечак. І абавязкова — Віфлеемская зорка, якая паказвае шлях да той пячоры, дзе нарадзіўся Збаўца, зорка, якая асвятляе шлях да Калядаў.

Чтобы душа летала, и ум был легким

Пост должен быть в радость, говорят священнослужители.  Какая ж тут радость, если надо от мяса, молока и привычных блюд отказываться, удивляются обыватели.

Для чего нужно поститься и как?

Для католиков на время поста особых предписаний для воздержания от употребления некоторых продуктов или ограничения в количестве  пищи нет. Единственное правило: по пятницам  на протяжении всего года те, кто достиг 14-летнего возраста, не употребляют мясную пищу. А если на этот день в календаре  выпадает какой-нибудь праздник, тогда и это ограничение отменяется.

У православных Рождественский пост  строгий только по средам и пятницам. В другие дни разрешаются блюда с растительным маслом, в субботу и воскресенье можно рыбу и вино. Исключаются мясные и молочные продукты.

При этом священнослужители двух христианских конфессий уточняют: во время поста главное — не ограничение в пище,  а духовные упражнения, самосовершенствование, дела милосердия.

Постная пища должна быть проста,  ее приготовление не должно отнимать много времени. Это время следует посвящать молитве,  делам милосердия. И порции еды   в пост необходимо  уменьшить.  Настоящий пост — не диета, а возможность  стать ближе к Богу, это начало жизни с Богом. Христианин постится ради того, чтобы научиться слышать не себя, не  свою волю, а Господа.

С помощью телесных ограничений христианин учится молиться, бороться с грехами, смиряться, творить добро. Проявляя любовь и милосердие, обретает новый смысл жизни, душевную гармонию. И становится ближе к Богу.

Так говорил святой  Иоанн Златоуст о  посте: «Кроме воздержания от пищи есть много путей, могущих отворять нам двери дерзновения перед Богом. Кто вкушает пищу и не может поститься, тот пусть подает обильнейшую милостыню, пусть творит усердные молитвы, пусть оказывает напряженную ревность к слушанию слова Божия, — здесь нисколько не препятствует нам телесная слабость, — пусть примиряется с врагами, пусть изгоняет из души своей всякое памятозлобие. Если он будет исполнять это, то совершит истинный пост, такой, какого именно и требует от нас Господь. Ведь и само воздержание от пищи Он заповедует для того, чтобы мы, обуздывая вожделения плоти, делали ее послушной в исполнении заповедей».

Протоиерей Сергий ЛЕПИН, настоятель Преображенской церкви деревни Раков Воложинского района:

— Писание однозначно говорит, что сама пища нас не приближает и не удаляет от Бога. Ограничение в еде и прочих удовольствиях не есть самоцель. Это средство. Употребление пищи, ее приготовление занимает важное место в жизни человека. Поэтому изменение пищевого поведения должно помочь нам изменить свою жизнь — если хотите, в этом есть некий лайфхак, который известен человечеству с незапамятных времен. Хочешь изменить свою жизнь — начни с еды. Это самое простое. После этого проще будет изменить образ мыслей, внутреннее настроение, через постоянно осознаваемое ограничение обновляется память о заповедях Бога. Разумеется, всегда нужно быть христианином, а не только в пост. Просто пост подобен курсам повышения квалификации — как у учителей, врачей… Разумеется, не только на курсах врач должен заниматься собственным образованием, но совершенно очевидно, что должно быть особое время, когда наши усилия и созданные вокруг нас обстоятельства помогут достичь большего.

Подготовила Анна МАСЛЯКОВА, Зміцер АРЦЮХ

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий