Найлепшы падарунак – кніга? Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі

Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе пройдзе ў Капылі. Да свята яшчэ больш як паўтара года, але рыхтуюцца ў райцэнтры ўжо цяпер.

Па традыцыі горад, які прымае гасцей, у Дзень беларускага пісьменства абавязкова атрымлівае падарунак. Так, у Слоніме падчас свята адкрылі помнік Льву Сапегу, у Рагачове – першую дзяржаўную кнігарню. Для Капыля такім падарункам стане дзіцячая бібліятэка, якую гараджане чакаюць не першы год.

– Зараз яна знаходзіцца ў адным будынку з раённай цэнтральнай бібліятэкай.

Але да Дня беларускага пісьменства павінна пераехаць ва ўласнае памяшканне.

Будаўнічыя работы пачаліся ўжо, – расказаў «МП» намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна.

Новае аблічча набудуць больш як дзясятак аб’ектаў райцэнтра. Адрамантуюць фасады будынкаў райвыканкама, бальніцы, цэнтра культуры, гімназіі, касцёла Святых Пятра і Паўла.

Запланаваны абсталяванне трыбун і стадыёна фізкультурна-аздараўленчага цэнт-ра, рэканструкцыя плошчы Леніна. Рамонтныя работы правядуць і ў краязнаўчым
музеі.

Юлія ГАЎРЫЛЕНКА

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий