Ракi не бойцеся новага! А Дзевы не ператварайцеся ў працаголікаў

Гараскоп на 24 лютага — 1 сакавіка

Авен. Трымайце сябе ў руках — цягам тыдня вам неаднойчы давядзецца дэманстраваць вытрымку. У асабістым жыцці не ўсё гладка: любімы чалавек не згодны з вашым пунктам погляду і ўпарта адстойвае сваю думку. Шанцаў, што ён зможа пачуць вас, мізэрна мала. Беспрацоўным зоркі раяць больш актыўна займацца пошукам працы.

Цялец. Вы стаміліся фізічна і маральна, марыце пра адпачынак. Але ісці цяпер у водпуск адназначна нельга — тыдзень вельмі важны ў плане кар’еры. Так што мабілізуйце ўнутраныя сілы і працуйце. Спрыяльны час для заручын і шлюбу. У сераду-чацвер безадказныя паводзіны на дарозе могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў.

Блізняты. Зоркі папярэджваюць: якімі б складанымі і напружанымі ні былі адносіны з партнёрам — не ўблытвайце трэціх асоб! Тым больш не варта “ў адплату” ісці на здраду: пасля гэтага ў вас не будзе сумеснай будучыні. Пачатак сямідзёнкі  ідэальны для барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Рак. Не бойцеся новага! Планавалі змяніць месца жыхарства або род дзейнасці, узяць шлюб — будучы тыдзень для гэтага найбольш спрыяльны. Зоркі раяць беражліва абыходзіцца з грашамі. Калі зараз у кашальку густа, гэта зусім не значыць, што можна траціцца на забаўкі і непатрэбныя рэчы. Пазычыць, калі што, не будзе ў каго.

Леў. Даўнія хваробы напомняць пра сябе, выб’юць з працоўнай каляіны, і, што яшчэ горш, не выключана верагоднасць трапіць у  шпіталь. Найбольш праблемныя цяпер горла і суставы. Адзінокім Ільвам зоркі абяцаюць пад канец тыдня, з 28 лютага па 1 сакавіка, перспектыўнае знаёмства. А таму звяртайце ўвагу на ўсіх людзей, якія нечакана з’явяцца ў вашым жыцці.

Дзева. Не ператварайцеся ў працаголіка, жыццё гэта —  не толькі  работа, але і адносіны з блізкімі людзьмі, сустрэчы з сябрамі, якіх вы, дарэчы, крыўдзіце сваёй няўвагай. Тэрмінова выпраўляйце гэтую памылку! У сямейных Дзеў з’явіцца шанц займець маёмасць, закаханым прадстаўнікам знака зоркі рэкамендуюць у суботу-нядзелю абвясціць пра заручыны.

Шалі. Перанапружанне на працы можа прывесці да прафесійнага выгарання. Сябры і родныя заўсёды гатовы вас падтрымаць, так што абавязкова правядзіце з імі выхадныя. Новых знаёмых трымайце на адлегласці. Карысна заняцца абнаўленнем інтэр’ера,  а вось брацца за капітальны рамонт не варта.

Скарпіён. Неспрыяльны тыдзень для высвятлення адносін з кіраўніцтвам. Калі вы планавалі прасіць павелічэння заработнай платы ці лічыце, што да вас прад’яўляюць завышаныя патрабаванні, — лепей адразу адмовіцца ад гутарак на гэтыя тэмы. У суботу ці нядзелю чакайце навін ад далёкіх сваякоў.

Стралец. Падарожжы і прыгоды — гэта, безумоўна, выдатны сродак ад маркоты, але ад працы ўхіляцца не трэба. Тым больш што вы ўжо выйшлі на фінішную прамую, засталося толькі зрабіць рывок наперад. Адносіны з блізкім чалавекам могуць сапсавацца — вам, магчыма, давядзецца саступіць. Звярніцеся да доктара, калі турбуюць болі ў сэрцы ці суставах. Гэта можа быць сігналам аб сур’ёзным захворванні.

Казярог. Тыдзень падорыць вам адразу некалькі прыемных сюрпрызаў. Удасца рэалізаваць праекты, якія даўно чакалі свайго часу. Цудоўнай атрымаецца вандроўка — пры ўмове, што вы паедзеце на адпачынак “дзікуном”. Пад канец сямідзёнкі на спатканне запросіць чалавек, з якім пазнаёміліся на сайце. Ісці на сустрэчу варта толькі ў тым выпадку, калі вы настроены сур’ёзна.

Вадалей. Не варта чакаць лёгкага поспеху: каб дасягнуць мэты, неабходна добра папрацаваць. На крытыку з боку кіраўніка не звяртайце ўвагі — ён проста падбадзёрвае вас такім чынам. Знаёмы ці сябра, з якім вы не так даўно пасварыліся, будзе шукаць прымірэння — знайдзіце ў сабе сілы забыцца пра крыўду і прыняць яго выбачэнні.

Рыбы. Прытрымлівайцеся разумнай эканоміі, не пазычайце ў кагосьці  грошы, асабліва ў пятніцу-суботу. Спрыяльны час для змены працы. Разгледзьце ўсе прапановы, якія вам паступяць. Калі ж вы толькі на пачатку шляху — абавязкова адпраўце рэзюмэ. Яно зацікавіць многіх патэнцыяльных работадаўцаў. На тыдні завітаюць госці з іншага горада.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий