Служыць Радзіме

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл, жыхары Мінскай вобласці!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сімвалізуючы непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый, гэтае свята сведчыць аб тым, што доблесць, гераізм, адвага і мужнасць па-ранейшаму застаюцца вечнымі каштоўнасцямі для нашага народа і дзяржавы.

У гэты дзень мы віншуем тых, хто адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы віншуем тых, хто сёння па поклічу сэрца выбраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію – абараняць Радзіму.

Жадаю вам поспехаў у нялёгкай, але высакароднай справе, у вайсковым і грамадзянскім жыцці, надзейнага тылу і верных сяброў. Шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам і вашым сем’ям.

Старшыня Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта А. Г. ТУРЧЫН

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий